Калі стаць тварам да галоўнага ўваходу на валы, то трэба абыходзіць валы злева — і хутка вы ўбачыце крыніцу, якая выцякае проста з-пад валу. Яна дакладна згадваецца ўжо ў XVIII стагоддзі. А кажуць, што яна і ўвогуле памятае яшчэ Усяслава Чарадзея. Пісьменнік Уладзімір Арлоў, аднорйчы выпіўшы вады з гэтай крыніцы, прапанаваў так яе і зваць — Крыніца Усяслава Чарадзея.