Упершыню раскопкі на гэтым месцы былі праведзеныя ў 1975 годзе славутым беларускім археолагам Георгіем Штыхавым. Былі выяўленыя 18 пахаванняў. З іх толькі 4 захавалі першапачатковы выгляд, астатнія былі пашкоджаныя сельскагаспадарчымі працамі (якія вядуцца тут, на жаль, і па сённяшні дзень). Непашкоджаныя шкілеты былі арентаваныя галавой на захад, ніякіх рэчаў пры іх выяўлена не было. Паколькі на гэтым месцы захавалася таксама селішча ХІ-ХІІ стагоддзяў, то першасная версія даследчыкаў палягала ў тым, што і пахаванні належаць да таго часу – а менавіта, што археолагі знайшлі пашкоджаны сельгаспрацамі курганны магільнік. Або што гэтыя людзі загінулі ў часе нападу ворагаў і былі пахаваныя такім чынам.

У 2011-2012 годзе на гэтым месцы прайшлі новыя раскопкі пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, археолага з Інстытута гісторыі  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэя Вайцяховіча. Плошча раскопак склала 75 м².У выніку раскопак было пацверджана, што першапачаткова заселены гэты ўчастак зямлі быў ў ХІ-ХІІ ст.

Было выяўлена яшчэ 7 пахаванняў, арыентаваных галавой таксама на захад. Парэшткі людзей пачыналі трапляцца ўжо на адносна невялікай глыбіні – 20-40 сантыметраў ад сённяшняй паверхні зямлі. Бальшыня шкілетаў была моцна пашкоджаная сельскагаспадарчымі працамі – ад некаторых засталіся толькі чарапы. Ніякіх асабістых рэчаў у пахаваннях зафіксавана не было. Была выяўленая і цікавая асаблівасць: некаторыя пахаванні здзяйсняліся проста паверх ранейшых. Што сведчыць пра тое, што могілкі функцыянавалі дастаткова працяглы час.

На адлегласці некалькіх метраў ад пахаванняў быў знойдзены жалезны нож XV стагоддзя з накладнымі драўлянымі пласцінамі на ручцы, кавалак цэглы-пальчаткі, фрагменты гаршкоў XV–XVIстагоддзяў, завушніца XIV-XVстагоддзя ў форме пытальніка.

Усе гэтыя знаходкі дазволілі археолагам зрабіць выснову, што гэтыя могілкі адносяцца да XV-XVIстагоддзяў – самага пачатку ўзнікнення мястэчка Гарадзішча (першая згадка 1547 год). Цікавы і той факт, што могілкі ўзніклі на месцы, дзе жылі людзі яшчэ ў ХІ–ХІІ стагоддзях – і пахаванні здзяйсняліся проста ў культурны слой таго часу. Відавочна, што гэта рабілася не спецыяльна, а проста таму, што жыхары Гарадзішча таго часу проста не падазравалі пра гэта.

На месцы могілак у 2018 годзе па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі быў усталяваны шасціметровы крыж і памятны валун – падарунак кар’ера “Чаркасы” прадпрыемства “Нерудбудматэрыялы”. Надпіс на валуне выканаў скульптар Ігар Засімовіч.

 

EN

Cemetery XV-XVI century

We investigated by archaeologists GeorgiShtyhovym and Andrei Voitekhovich in 1975 and 2011-2012. There are 25 graves, without any items. Most skeletons damaged agricultural work. At a distance of several meters from the graves found iron knife XV century wooden plates on the handle, fragments of pots XV-XVI centuries, women earring XIV-XV centuries. All this has enabled archaeologists to date the cemetery XV-XVI century – that is, they occur in the earliest period of the emergence of the village Mound (the first mention of one thousand five hundred forty-seven s). An interesting fact that these burials were made directly in the cultural layer of the X-XI centuries (at that time there was a fortified castle and the settlement around it, from which began Minsk (1939 – Minsk).

 

PL

Cmentarz XV-XVI wieku

BadaliśmyprzezarcheologówGeorgiShtyhovymi Andrei Voitekhovich w latach 1975 i 2011-2012. Istnieje 25 grobów, bez żadnychprzedmiotów. Większośćszkieletówuszkodzonypracrolnych. W odległościkilkumetrówodgrobówznalezionożelazanóż XV drewnianychpłyteknauchwycie, fragmentygarnki XV-XVI kobietykolczyk XIV-XV wieku. Wszystko to pozwoliłoarcheologom do tejporycmentarza XV-XVI wieku – to znaczy, żewystępuje w najwcześniejszymokresiepowstaniaKopcawsi (pierwszewzmianki o jedentysięcypięćsetczterdzieścisiedemsekund). Ciekawostką jest fakt, żetepochówkizostaływykonanebezpośrednio w warstwiekulturowejwiekach X-XI (w tymczasieniebyłobwarowanyzamekiosadawokółniego, od któregozaczęłaMińsk (1939 – Mińsk).

 

RUS

Кладбище XVXVI века

Исследовалось археологами Георгием Штыховым и Андреем Войтеховичем в 1975 и 2011-2012 годах. Выявлено 25 захоронений, без каких-либо предметов. Большинство скелетов поврежденj сельскохозяйственными работами. На расстоянии нескольких метров от могил найден железный нож XVвека с деревянными накладками на рукоять, кусок кирпича-пальчатки, фрагменты горшков XV-XVI веков, женская сережка XIV-XVвеков. Все это позволило археологам датировать это кладбище XV-XVIвеками – то естьоно возникло на самом раннем этапе возникновения местечка Городище (первое упоминание 1547 год). Интересно, что эти захоронения производились прямо в культурный слой ХІ века (в то время здесь был укрепленный замок и селище вокруг него, откуда и начинался Менск (с 1939 г. – Минск).