Слухайце аўдыяверсію:

У 2016 годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча зрабіў на гэтым месцы сенсацыйную знаходку – намагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў.

Дагэтуль лічылася, што ніякай згадкі пра слаўны род Пішчалаў, якія валодалі Гарадзішчам больш за 300 год, не захавалася. Пліты ляжалі ў кучы смецця на глыбіні каля 1 метра. Тут жа трапляліся і чалавечыя парэшткі. У ліпені 2018 года на гэтым месцы прайшлі раскопкі пад кіраўніцтвам знаных археолагаў Сяргея Тарасава і Андрэя Вайцяховіча. На плошчы каля 25 м.кв. былі знойдзены парэшткі 14 чалавек. Вынікі раскопак далі нам вельмі цікавую інфармацыю. Па-першае, ніжэй паверхні зямлі захавалася крыпта, дзе былі пахаваныя Рудольф і Сафія Пішчалы (гл. фота). Па-другое, аналіз парэшткаў паказаў, што тут хавалі жыхароў Гарадзішча цягам XVIII і XIX стагоддзяў. Пра гэта сведчыць той факт, што пахаванні зробленыя ажно ў тры ўзроўні – новыя магілы рабіліся паверх закінутых старых. Па-трэцяе, усе гэтыя пахаванні праводзіліся роўна на месцы, дзе ў X-XI стагоддзях жылі насельнікі старадаўняга Менска: наўпрост каля шкілетаў былі знойдзеныя жалезныя нож і дужка замка Х-ХІ стагоддзяў, а таксама кераміка таго часу.

Раскопкі 2018 г. / Excavations of 2018 y. / Wykopaliska 2018 r. / Раскопки 2018 г.

Пахаванне жанчыны з дзіцем ХVIII ст. / Tomb of a woman with a child of XVIII c. / Grób kobiety z dzieckiem XVIII w. / Захоронение женщины с ребенком XVIII ст.

Каму належаць астатнія 12 адкрытых пахаванняў, дакладна сказаць немагчыма. Гэта могуць быць продкі Рудольфа Пішчалы – бо вядома, што і ягоныя бацькі Станіслаў і Кацярыны Пішчалы, і ягоны дзед Дамінік Пішчала былі пахаваныя тут, у Гарадзішчы. Або гэта могуць быць парэшткі простых сялян. Дарэчы, пры ўсталяванні крыжа таксама натрапілі на чалавечыя парэшткі, пасля чаго стала зразумела: уся гэтая пляцоўка – могілкі. Пасля даследаванняў навукоўцаў парэшткі былі з пашанай перапахаваныя на ранейшым месцы 11 жніўня 2018 года, магілу асвяціў ксёндз Юры Санько.

Сямейная крыпта Пішчалаў / The Piščałas family crypt / Grobowiec rodzinny Piszczałłów / Семейная усыпальница Пищалло

Рудольф Пішчала

Род Пішчалаў валодаў Гарадзішчам з 1598 года. Пра гэта сведчыць грамата Жыгімонта ІІІ, выдадзеная Івану Пішчалу на правядзенне ў Гарадзішчы кірмашоў. У 1756 (або 1766) годзе Ігнат Пішчала збудаваў тут уніяцкую драўляную Мікалаеўскую царкву. У 1764 годзе Пішчалы збудавалі драўляную царкву ў блізкай вёсцы Вітаўка.

Рудольф Міхал Пішчала нарадзіўся 7 красавіка 1788 года. Меў тры сястры – Караліну, Тэклю і Генрыету. Неверагодна, але Генрыета пражыла ажно 103 гады (магілы ўсіх трох сясцёр захаваліся на Кальварыйскіх могілках Менска, блізка ад касцёла). У 1811 годзе Рудольф скончыў Віленскі ўніверсітэт і пачаў сваю паўвекавую чыноўніцкую кар’еру.

12 сакавіка 1811 года ў менскім Марыінскім касцёле Рудольф бярэ шлюб з Юліяй Ратынскай. Яны жывуць разам каля 15 гадоў, але так і не маюць дзяцей – у выніку шлюб распадаецца. 17 лютага 1829 года ў тым жа касцёле другой жонкай Рудольфа становіцца Сафія Рэйтан з роду Каменскіх. На момант другога шлюбу Пішчала займаў ужо досыць высокую пасаду – Прэзідэнт 1-га дэпартамента Менскага галоўнага суда. Бацька яго абранніцы Сафіі, Людвік Каменскі быў ветэранам паўстання Тадэвуша Касцюшкі, у далейшым – віцэ-губернатарам Менскай губерні. Новая цешча Рудольфа, Ізабэла з Тэпераў, была дачкой Пятра Тэпера дэ Фергюсана, аднаго з самых вядомых банкіраў свайго часу, багацце якога ацэньвалася ў 65 мільёнаў злотых.

Першым мужам Сафіі быў Дамінік Рэйтан, герой вайны 1812 года, пляменнік славутага Тадэвуша Рэйтана, нацыянальнага героя Беларусі, які пратэставаў супраць падзелу Рэчы Паспалітай. Ад першага шлюбу ў Сафіі было трое дзяцей – Сцяпан, Людвіка і Алена. Звярніце ўвагу на надпіс на помніку Сафіі: “Алена з Рэйтанаў Барэйша паставіла гэты помнік праху светлай памяці матцы Сафіі з Каменскіх Пішчале. Памерла 17 лістапада 1870 г.”

Падчас сумнавядомага “разбору шляхты”, калі расейскае начальства прымусіла былых грамадзянаў Вялікага Княства даказваць сваё шляхецтва, прайшлі праз гэтую зняважлівую працэдуру і Пішчалы. Дакументы, прадстаўленыя тады, маюць для нас вялікую каштоўнасць – як ужо згаданая раней грамата 1598 года на правядзенне кірмашоў у Гарадзішчы. Або звесткі пра радавод Рудольфа, якія падаюць нам імёны яго прашчураў да шостага калена: Рудольф – Станіслаў – Дамінік – Станіслаў – Дамінік – Самуэль. Род Пішчалаў быў разгалінаваны – апроч Гарадзішча, трапляюцца звесткі пра Пішчалаў у Аршанскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветах. Ёсць нават сведчанні, што адзін з Пішчалаў вучыў грамаце Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку.

Вось як апісваў сваю паўвекавую чыноўніцкую кар’еру сам Рудольф Пішчала: “…у 1814 быў прызначаны чальцом Мінскага губернскага для ваенных павіннасцяў Камітэта, у якім праслужыў да 1816 года — гэта значыць, да яго закрыцця. Затым у 1817 абраны быў старшым суддзёй павятовага суда, і на гэтай пасадзе прабыў шэсць гадоў, пасля чаго быў абраны старшынёй Грамадзянскай палаты, далей старшынёй Крымінальнай палаты і Усяміласцівейша пажалаваны кавалерам ордэна Св.Уладзіміра 4-й ступені. У 1835 абраны быў павятовым прадвадзіцелем дваранства… Па заканчэнні трох гадоў зноў абраны быў старшынёй Грамадзянскай палаты … Затым па Найвышэйшым загадзе ў 1840 прызначаны па Міністэрстве дзяржаўных маёмасцяў інспектарам люстрацыі… Тут атрымліваў узнагароды, сярод якіх у 1846 годзе абвешчана мне Манаршае Яго Імператарскай Вялікасці благаваленне. У 1851 вызвалены па прашэнні ад той службы з мундзірам і ў трэці раз абраны старшынёй Грамадзянскай палаты і Высачайша зацверджаны на гэтай пасадзе… Нарэшце, зволены я са службы зусім 20.06.1863 года…”

Звольнены Рудольф быў не па прчыне ўзросту (хоць і меў тады 75 гадоў). 8 чэрвеня 1863 года віленскі генерал-губернатар Мураўёў (вядомы як “Мураўёў-вешальнік”) раптоўна выдае сакрэтны загад пра звальненне 5 чыноўнікаў, у тым ліку і Рудольфа Пішчалы. Наш герой, у адрозненне ад астатніх, пазбегнуў ссылкі толькі па прычыне немаладога веку… Наўпроставых звестак, што Пішчала падтрымаў паўстанне, няма, але чаму тады так раптоўна звольнілі чалавека з такім паслужным спіскам?..

І не проста звольнілі, але і пакінулі без пенсіі. А пенсія мусіла быць салідная, бо на момант звальнення ён меў ранг сапраўднага стацкага саветніка, што адпавядае вайсковаму чыну генерал-маёра. Праз два гады ён пачынае пісаць прашэнні, каб пенсію вярнулі, пераконвае, што “не належаў ні да якіх дэманстрацый”. У выніку гэта дае плён, пенсію вяртаюць (у памеры 560 руб. 40 кап.), аднак 12 траўня 1868 года Рудольф Пішчала памірае, так яе і не дачакаўшыся. Лісты з просьбай выплаціць пенсію за мужа пачынае пісаць Сафія, такую просьбу нарэшце задавальняюць – але і яна не бачыць тых грошай, бо памірае 17 лістапада 1870 года. У адным з такіх прашэнняў Сафія прыводзіць цікавыя для нас звесткі пра тое, што “апошняга чысла мая гэтага 1869 года разліў вады нарабіў такое значнае спусташэнне ў маёнтку Гарадзішча, страты з якога могуць сягаць ажно 2000 руб.”

Пішчалаўскі замак

…Паводле волі лёсу, імя Рудольфа Пішчалы абяссмерціла не ягоная кар’ера чыноўніка, а пабудова менскай турмы. Рудольф, які па-за службай зарабляў у тым ліку і будаўніцтвам, у 1821 годзе выйграў тэндар на пабудову гарадской турмы. Пад гэтыя мэты ён выкарыстаў уласны кавалак зямлі. У 1825 годзе паўсталая турма хутка атрымала ў менчукоў мянушку ад прозвішча свайго будаўніка – Пішчалаўскі замак. За два стагоддзі існавання з’явіліся і іншыя назвы – “Валадарка”, “СІЗА №1”. Аднак скажыце сёння ў Менску “Пішчалаўскі замак” – і кожны зразумее, пра што ідзе гаворка. Гэтыя сцены бачылі шмат знакамітых людзей: паўстанцаў 1830-31 гг., паўстанцаў 1863 года, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Каруся Каганца, Юзафа Пілсудскага, Івана Пуліхава, Алеся Гаруна… Народны паэт Беларусі Якуб Колас правёў за кратамі ажно тры гады, пачаў пісаць тут славутую “Новую зямлю”. На сённяшні дзень Пішчалаўскі замак з’яўляецца самай вялікай паводле памераў гістарычнай пабудовай у Менску, ён прызнаны помнікам архітэктуры.

Пішчалаўскі замак / Piščała’s Castle / Zamek Piszczałłowski / Пищалловский замок

* * *

Пасля раскопак 2018 года парэшткі Рудольфа і Сафіі Пішчалаў нарэшце знайшлі супакой. Па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі і Уладзіслава Слатвінскага на гэтым месцы паўстаў шасціметровы крыж і валун з гранітнай табліцай, магільныя пліты былі прыведзеныя ў парадак і ўсталяваныя наноў. Добраўпарадкаванне адбылося пры падтрымцы Паўла Бераговіча. Валун з’яўляецца падарункам кар’ера “Чаркасы”, мастацкую аздобу выканаў скульптар Ігар Засімовіч. Біяграфічныя звесткі пра род Пішчалаў пададзеныя паводле артыкулаў гісторыка-архівіста Змітра Дразда.

Нагадваем: вы знаходзіцеся на могілках, уся гэтая пляцоўка – пахаванні. Калі ласка, захоўвайце павагу да гэтага месца.

 

EN

Cemetery of XVIII-XIX cen. The grave of Rudolf Piščała

In 2016, on the basis of Haradzišča older locals’ evidence, a local resident and historian Edvard Kananovič made a sensational discovery in this place – the tombstones of Rudolf and Safija Piščała. The tombstones were found in a rubbish heap at a depth of about 1 meter. There were also human remains here. In July 2018, excavations were conducted at this site under the direction of famous archaeologists Siarhiej Tarasaŭ and Andrej Vajciachovič. Remains of 14 people as well as the Piščała family’s crypt were found on the area of about 25 sq.m.,. Excavations showed that that was the cemetery of XVIII and XIX centuries. Interestingly, all these burials were conducted in exactly the place where inhabitants of ancient Miensk of the X-XI centuries lived. An iron knife and a lock shackle of X-XI centuries as well as ceramics of that period were found simply near the skeletons. Human remains were reburied here in August 11, 2018, the grave was consecrated by a priest Jury Sańko.

 

The Piščała family owned Haradzišča since 1598. In 1756, they built here a wooden Uniat Church of st. Mikałaj. The Piščałas built their estate simply among earthworks of the X-XI cen. castle. Rudolf Piščała was born in 1788. He graduated from Vilnia University in 1811. He held several public positions, the highest of which was the president of the Civil Chamber of the Miensk Court. His second wife was Safija Piščała, whose first husband was Daminik Rejtan, – a nephew of Tadevuš Rejtan who protested against the partition of  Reč Paspalitaja. Rudolf Piščała went down in history as a man who built Miensk city jail in 1825. It has 4 towers and looks like a castle. This prison has being called by Miensk citizens Piščała’s Castle for already 200 years. Today it’s the biggest historical building in Miensk.

 

PL

Cmentarz z XVIII-XIX wieku. Grób Rudolfa Piszczałły.

W 2016 roku okoliczny mieszkaniec, historyk Edward Kananowicz na podstawie świadectw wieloletnich mieszkańców Horodyszcza dokonał w tym miejscu sensacyjnego odkrycia: natrafił na nagrobki Rudolfa i Zofii Piszczałłów. Płyty nagrobne leżały pod śmieciami na głębokości około 1 metra. Znaleziono tam również ludzkie szczątki.

W lipcu 2018 roku w tym miejscu odbyły się wykopaliska pod kierownictwem znanych archeologów Siarheja Tarasowa i Andreja Wajciachowicza. Na powierzchni około 25 m.kw. znaleziono szczątki 14 osób i grobowiec rodzinny Piszczałłów. Prace archeologiczne wykazały, że znajduje się tu cmentarz z XVIII i XIX wieku.

Ciekawostka: wszystkie pochówki odbywały się dokładnie w miejscu, które w wiekach X-XI zajmowali mieszkańcy starożytnego Mienska. Tuż obok szkieletów zostały znalezione żelazny nóż i jarzmo zamku z X-XI wieku, jak również ceramika z tego okresu. Szczątki ludzkie zostały ponownie pochowane w tym samym miejscu 11 sierpnia 2018 roku a grób został poświęcony przez księdza Jurego Sańko.

Ród Piszczałłów miał we władaniu Horodyszcze od 1598 roku. W 1756 roku zbudowano tu drewniany kościół unicki p.w. Mikołaja. Swój majątek Piszczałłowie zbudowali wśród wałów zamkowych z X-XI wieku.

Rudolf Piszczałło urodził się w 1788 roku. W 1811 roku ukończył Uniwersytet Wileński. Zajmował różne stanowiska rządowe, z których najwyższe to Prezes Izby Cywilnej Sądu Mienskiego. Zofia Piszczałło była jego drugą żoną, jej pierwszym mężem był Dominik Rejtan – bratanek Tadeusza Rejtana, który protestował przeciwko rozbiorom Rzeczpospolitej Obojga Narodów. Rudolf Piszczałło przeszedł do historii jako człowiek, który w 1825 roku zbudował miejskie więzienie w Miensku. Budynek ma 4 wieże i wygląda jak zamek. Od 200 lat mieszkańcy Mińska nazywają więzienie Zamkiem Piszczałłowskim. Obecnie jest to największy historyczny budynek w Mińsku.

 

RU

Кладбище XVIIIXIX вв. Могила Рудольфа Пищалло

В 2016 году местный житель, историк Эдвард Кананович на основе свидетельств коренных жителей Городища сделал на этом месте сенсационную находку – надгробные плиты Рудольфа и Софии Пищалло. Плиты лежали в куче мусора на глубине около 1 метра. Кругом – человеческие останки. В июле 2018 года под руководством известных археологов Андрея Войтеховича и Сергея Тарасова здесь прошли раскопки. На площади около 25 м2 были обнаружены останки 14 человек, а также семейная усыпальница Пищалло. Раскопки показали, что тут существовало кладбище в XVIII-XIX веках. Любопытно, что все погребения совершались прямо на месте поселения Х-ХІ веков, откуда и начинался Менск (современный Минск). Прямо вокруг скелетов были обнаружены нож и дужка замка Х-ХІ веков, а также керамика того времени. Останки людей были перезахоронены здесь 11 августа 2018 года, могилу освятил ксёндз Юрий Санько.

Род Пищалло владел Городищем с 1598 года. В 1756 они построили здесь деревянную униатскую Николаевскую церковь. Свое имение семья Пищалло возвела прямо среди замковых валов Х-ХІ века. Рудольф Пищалло родился в 1788 году, в 1811 окончил Виленский университет. Занимал различные должности, дослужившись до Президента общественной палаты Минского суда. София Пищалло была его второй женой. Ее первым мужем был Доминик Рейтан – племянник Тадеуша Рейтана, который протестовал против раздела Речи Посполитой. В историю Рудольф Пищалло вошел как человек, который в 1825 году возвел минскую городскую тюрьму. Уже 200 лет жители Минска называют эту тюрьму Пищалловский замок (она имеет 4 башни и действительно похожа на замок). Сегодня этот памятник архитектуры – самая большая историческая постройка в Минске.