Валун знаходзіцца ў цэнтры замкавых валоў, арыентавацца можна па мапе:

Цяпер гэтыя валы знаходзяцца на тэрыторыі мястэчка Гарадзішча Менска раёна. Перад валамі і сёння працякае летапісная рака Менка, якая і дала імя нашай сталіцы. З іншага боку валоў у Менку ўпадае яе адзіны прыток — Дунай.

Валун усталяваны ў 2019 годзе, адкрыты 3 сакавіка — у Дзень заснавання Менска (дзень першай летапіснай згадкі).
Скульптар Ігар Засімовіч.
На валуне выкарыстаны аўтарскі шрыфт мастака Уладзіміра Лукашыка (з ягонага ласкавага дазволу). Упершыню гэты шрыфт быў ужыты ў Полацку на помніку “Калыска беларускай дзяржаўнасці”.

Усталяванне валуна ўзгодненае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам культуры Беларусі.