Гарадзішча – самы ўнікальны археалагічны помнік Беларусі. Людзі пасяліліся тут яшчэ ў 3-4 тысячагоддзі да нашай эры, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі. Пазней, у IX стагоддзі тут ўтвараецца арганізаванае паселішча з цэнтрам – умацаваным замкам на велічных валах. Валы цудоўна захаваліся да нашага часу – іх можна ўбачыць на свае вочы і нават узняцца на самы верх. Адсюль відаць ускрайкі Менска, а гэта – 6 кіламетраў!

Тут, на гэтых валах у Х стагоддзі і пачынаўся Менск, якому было наканавана стаць сталіцай Беларусі. У ХІ стагоддзі Менск спазнае адзін варожы набег і пажар (1067), потым другі (1084)… Пасля чаго полацкі князь Усяслаў Чарадзей пераносіць Менск на суток Нямігі і Свіслачы. У 1104 годзе было створана Менскае княства, першым князем стаў Глеб Менскі, сын Усяслава Чарадзея.

Гісторыя Гарадзішча працягваецца, у наступныя стагоддзі жыццё віруе тут не так імкліва, як раней. Ажно пакуль у сярэдзіне XVI стагоддзя, за часам Жыгімонта Аўгуста на гэтым месцы не ўзнікае мястэчка Гарадзішча. Дата першай згадкі ў Метрыцы ВКЛ – 1547 год. У Попісу войска ВКЛ 1567 года ёсць звесткі, што з гарадзішчанскага маёнтка ставілі 2 “коні”. У 1582 годзе – мястэчка, панскі двор, стадола, праводзіліся таргі.

Гарадзішча валодалі Палубінскія, Статкевічы. З 1598 года на працягу амаль 300 гадоў – Пішчалы. У XVIII ст. у Гарадзішчы была карчма і млын. У 1756 годзе Ігнатам Пішчалам пабудаваная драўляная ўніяцкая Мікалаеўская царква. У 1839 годзе царква пераведзена ў праваслаўе. Да 1864 года Гарадзішча было цэнтрам Гарадзішчанскай воласці. У 1894 годзе каля храма пабудавана званіца. Царква зачынена савецкай уладай і разбурана ў 2-ю сусветную вайну, цяпер на яе месцы адбудаваны новы храм, вакол захаваліся магілы канца ХІХ ст.

Сёння Гарадзішча чакае турыста і вандроўніка!

Тут можна ўбачыць:

Запрашаем у Гарадзішча!

Па пытаннях правядзення экскурсіі пішыце на starymiensk@gmail.com

 

Як дабрацца?

  • Аўтамабілем: 6 км ад менскай кальцавой, за аўтарныкам “Малінаўка” (праз Азярцо). Увага! У Менскім раёне ёсць два Гарадзішчы, другое – за Уруччам. Не памыліцеся! (паглядзець на мапе)
  • Маршруткай, расклад ТУТ
  • Аўтобусам, расклад ТУТ (увядзіце патрэбную дату)

 

Артыкул пра Гарадзішча з кнігі “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”

Мінская вобласць, кніга 2, старонкі 44-45, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, 1987

Загалоўнае фота старонкі: Дзмітры Алейнік.