Неверагодна, але адзіны прыток Менкі называецца… Дунай! Цяпер ручай амаль перасох, засталася толькі адзіная крыніца, якая жывіць яго непадалёк ад упадзення ў Менку. Мясцовыя жыхары тлумачаць такую назву вельмі проста: “Даўней за тым пагоркам быў лес, які звалі Дунай. А ручай выцякаў якраз з яго, таму і ручай — Дунай!”