Уніяцкая царква, была збудаваная ў Гарадзішчы Ігнатам Пішчалам у 1756 годзе ў гонар Мікалая Мірлікійскага. У 1894 годзе да храма прыбудавалі званіцу. Пасля скасавання Уніі ў 1839 года стала праваслаўнай. Страчана ў часе ІІ сусветнай вайны.

Адзіны здымак, які захаваўся, зрабіў у 1897 годзе Аляксандр Гамаліцкі — сын гарадзішчанскага святара Фёдара Гамаліцкага. арыгінал здымка захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

У 2000-х гадах прыблізна на месцы былога храма быў збудаваны новы.

(Фота: planetabelarus.by)