Археалагічныя знаходкі

Археалагічныя раскопкі ў Гарадзішчы вядуцца з 1920-х гадоў. Замкавыя валы і наўкольнае селішча даследавалі Георгій Штыхаў, Сяргей Тарасаў, Міхась Ткачоў, Эдуард Загарульскі, Юры Заяц, Андрэй Вайцяховіч ды інш.

Ніжэй паказаныя найбольш цікавыя знаходкі. Здымкі прадстаўленыя Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Касцяны конь ХІ стагоддзя – самая старая беларуская шахматная фігура. Знойдзены ў Гарадзішчы ў часе раскопак Георгія Штыхава ў 1975 годзе.

Рэчы з гарадзішча на р. Менка (раскопкі Э.М. Загарульскага)

1-8 – ключы (2 – раскоп III), 9-11 – спружыны замкоў (11 – раскоп VI), 12 – скаба, 13 – дэталь цэльнаметалічнага замка (?), 14-15 – калачападобныя крэсівы, 16-17 – шыдлы, 18-20 -нажы, 21-25 – клеймы на днішчах посуду (22 – раскоп VI, 24 – раскоп III).

1-5 – наканечнікі стрэл (раскоп III), 6 – бронзавы наканечнік ножнаў (раскоп III), 7 – падкоўка (раскоп III), 8 – цуглі (раскоп III), 9 – наканечнік стралы ці дроціка, 10 – арчатае стрэмя (раскоп III), 11 – стрэмя, 12 – наканечнік рамяню калчана (?), 13-15, 22-24 – зашпількі (22, 24, 25 – раскоп VI, 23 – раскоп III), 16,17,19 – персцяні, 18 – бронзавы бубенчык (раскоп III), 20 – кольца, 21 – бронзавая падковападобная фібула са спіральна загнутымі канцамі (раскоп III), 25 – бронзавы бранзалет.

1-5 – сярпы (1 – раскоп VI, 2-5 – раскоп III), 6-8 – долаты (раскоп III), 9 – матыка (цясло?; раскоп VI), 10-11 – рыбалоўныя кручкі, 12-13 – наральнікі (раскоп VI), 14 – акоўка лапаты.

Гаршкі Х-ХІ ст.

Фібула Х-ХІ ст.

Арабскі дырхем 893 г.

Наканечнік стралы ХІ ст.

Пацеркі ХІ ст.

Донца гаршка з трызубам Х ст.

Паясная бронзавая накладка з выявай бога Тора

Ключ ХІ-ХІІ ст.

Крыжык ХІІ ст.

Лірападобная спражка ХІ ст.

Нажы Х-ХІ ст.

Наральнік Х-ХІ ст.

Донца ад гаршка з пячаткай майстра Х-ХІ ст.

Сякера Х ст.

Нож Х ст.

Жаночыя ўпрыгожанні Х-ХІ ст.

Фібула Х-ХІ ст.

Пярсцёнак Х-ХІ ст.

 

Архіўныя фота

Здымкі Аляксандра Гамаліцкага, сына праваслаўнага святара Фёдара Гамаліцкага, які служыў у царкве ў Гарадзішчы. Альбом датуецца 1897 годам, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і мае аўтарскую назву “Гарадзішчанскія віды”.

Бадай, самае каштоўнае фота — адзіная вядомая выява драўлянай уніяцкай Мікалаеўскай царквы (з 1839 года — праваслаўнай). Збудаваная ў 1756 годзе Ігнатам Пішчалам, у 1894 годзе перад царквой пастаўлена званіца.

Яшчэ адно маленькае адкрыццё: на замкавых валах, у самым прыгожым аглядным пункце у Пішчалаў стаяла белая альтанка. Якасць здымка дазваляе агледзець яе трошку бліжэй.

Звярніце ўвагу, што ў 1897 годзе паненкі ў Гарадзішчы любілі шпацыраваць у ваколіцах валоў пад парасонамі, каб не абпаліцца сонцам. Давайце разгледзім гэту сцэну бліжэй.

А вось, магчыма, тая самая паненка з парасонам — пазіруе на фоне маляўнічага дрэва над Менкай. Можа аднойчы нам удасца даведацца яе імя?

Так выглядае, з парасонам тая паненка не расставалася )

З гэтага здымка вельмі лёгка зразумець лакацыю фатографа. Злева відаць Мікалаеўскую царкву, справа альтанку Пішчалаў на валах, у цэнтры — мост праз Менку. Значыцца, здымак зроблены прыкладна з моста на цяперашняй вуліцы Піянерскай.

А вось і фота самога моста, адкуль зроблены папярэдні здымак. Не выключана, што рабіўся здымак якраз з альтанкі.

Гэты здымак, на жаль, не падпісаны. Але мяркуючы па канструкцыі будынка, гэта школа або вучэльня.

 

Калі вам ёсць, што дадаць, лістуйце на starymiensk@gmail.com!