Замкавыя валы Х-ХІ ст.

Фота Сяргея Плыткевіча Фота Сяргея Плыткевіча Тут, на гэтых валах у Х стагоддзі і пачынаўся Менск, якому было наканавана стаць сталіцай Беларусі. Усяслаў Чарадзей, пашыраючы Полацкае княства, захапіў гэтыя землі (дагэтуль яны належалі Тураўскаму княству, якое кантралявалася Кіеўскім княствам) 3… Continue Reading →

Валун “Гарадзішча 1547”

Знак заснаванню мястэчка быў усталяваны ў 2017 годзе з нагоды 470-годдзя першай згадкі. Аўтар – Ігар Засімовіч.

Могілкі XVIII-XIX стст. Магіла Рудольфа Пішчалы

Слухайце аўдыяверсію: У 2016 годзе мясцовы жыхар, гісторык Эдвард Канановіч на аснове сведчанняў сталых жыхароў Гарадзішча зрабіў на гэтым месцы сенсацыйную знаходку – намагільныя пліты Рудольфа і Сафіі Пішчалаў. Дагэтуль лічылася, што ніякай згадкі пра слаўны род Пішчалаў, якія валодалі… Continue Reading →

Могілкі XV-XVI стагоддзя

Слухайце аўдыяфайл: Упершыню раскопкі на гэтым месцы былі праведзеныя ў 1975 годзе славутым беларускім археолагам Георгіем Штыхавым. Былі выяўленыя 18 пахаванняў. З іх толькі 4 захавалі першапачатковы выгляд, астатнія былі пашкоджаныя сельскагаспадарчымі працамі (якія вядуцца тут, на жаль, і па… Continue Reading →

Крыніца Усяслава Чарадзея

Калі стаць тварам да галоўнага ўваходу на валы, то трэба абыходзіць валы злева — і хутка вы ўбачыце крыніцу, якая выцякае проста з-пад валу. Яна дакладна згадваецца ўжо ў XVIII стагоддзі. А кажуць, што яна і ўвогуле памятае яшчэ Усяслава… Continue Reading →

Рака Менка, якая дала імя Менску

Гарадзішча стаіць на рацэ Менцы, якая цячэ непасрэдна перад замкавымі валамі X-XI ст. Менавіта ад гэтай ракі і атрымаў сваю назву Менск, цяперашняя сталіца Беларусі (да 29 ліпеня 1939 года “Менск” было афіцыйнай назвай, пасля змянілі на “Мінск”). Адна з… Continue Reading →

Ручай Дунай – прыток Менкі

Неверагодна, але адзіны прыток Менкі называецца… Дунай! Цяпер ручай амаль перасох, засталася толькі адзіная крыніца, якая жывіць яго непадалёк ад упадзення ў Менку. Мясцовыя жыхары тлумачаць такую назву вельмі проста: “Даўней за тым пагоркам быў лес, які звалі Дунай. А… Continue Reading →

Адная з найвялікшых у Беларусі серабрыстых таполяў

Серабрыстая таполя (Populus alba) Адна з самых вялікіх у Беларусі. Максімальная акружнасць ствала складае 6 метраў 5 сантыметраў. Вышыня – каля 31 метра, што супастаўна са славутай Камянецкай (Белай) вежай. Узрост – у межах 100 гадоў. У 2017 годзе даследаваная… Continue Reading →

© 2018 — Powered by WordPress

Theme by Anders NorenUp ↑