Гарадзішча. Менск пачынаўся тут

Category

Што паглядзець

Царква св. Мікалая 1756 года (страчана)

Уніяцкая царква, была збудаваная ў Гарадзішчы Ігнатам Пішчалам у 1756 годзе ў гонар Мікалая Мірлікійскага. У 1894 годзе да храма прыбудавалі званіцу. Пасля скасавання Уніі ў 1839 года стала праваслаўнай. Страчана ў часе ІІ сусветнай вайны. Адзіны здымак, які захаваўся,… Continue Reading →

Валун “Заснаванне Менска”

Валун знаходзіцца ў цэнтры замкавых валоў, арыентавацца можна па мапе: Усталяваны ў 2019 годзе, адкрыты 3 сакавіка — у Дзень заснавання Менска (дзень пепршай летапіснай згадкі). Скульптар Ігар Засімовіч. Дакументы на ўсталяванне выдадзеныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам культуры… Continue Reading →

Крыніца Усяслава Чарадзея

Калі стаць тварам да галоўнага ўваходу на валы, то трэба абыходзіць валы злева — і хутка вы ўбачыце крыніцу, якая выцякае проста з-пад валу. Яна дакладна згадваецца ўжо ў XVIII стагоддзі. А кажуць, што яна і ўвогуле памятае яшчэ Усяслава… Continue Reading →

Ручай Дунай – прыток Менкі

Неверагодна, але адзіны прыток Менкі называецца… Дунай! Цяпер ручай амаль перасох, засталася толькі адзіная крыніца, якая жывіць яго непадалёк ад упадзення ў Менку. Мясцовыя жыхары тлумачаць такую назву вельмі проста: “Даўней за тым пагоркам быў лес, які звалі Дунай. А… Continue Reading →

Адная з найвялікшых у Беларусі серабрыстых таполяў

Адна з самых вялікіх у Беларусі. Максімальная акружнасць ствала складае 6 метраў 5 сантыметраў. Вышыня – каля 31 метра, што супастаўна са славутай Камянецкай (Белай) вежай. Узрост – у межах 100 гадоў. У 2017 годзе даследаваная Акадэміяй навук і ўнесеная… Continue Reading →

Помнік “Гарадзішча 1547”

Помнік заснаванню мястэка быў усталяваны ў 2017 годзе з нагоды 470-годдзя першай згадкі.

© 2020 Гарадзішча. Менск пачынаўся тут — Powered by WordPress

Theme by Anders NorenUp ↑